Як і большасьць беларускіх музыкаў, мы граем не за грошы. З іншага боку, дастала самарэалізоўвацца ў двух адэкватных менскіх клюбах.

Таму – і сабе, і людзям – мы прыдумалі гэтую акцыю.

Мы запраста прыедзем з канцэртам у любы горад Беларусі. Для гэтага – проста напішы нам у “Кантакты”.
Для канцэрту патрэбная хіба што больш-менш прыдатная сцэна ці пляцоўка. Пра астатняе – дамовімся.
ЗЫ. Заўсёды радыя любым прапановам незалежных гуртоў наконт супольных канцэртаў у любы час у любой кропцы Беларусі.