Адзінаццаць сьвежых трэкаў ад Band_A вось-вось зьявяцца на гэтым сайце. Засталося зусім нічога: перажыць некалькі правачных сэсіяў на студыі і... прыдумаць назву.
Альбом запісаны на студыі Osmos, вядомай сваімі зборкамі з "Басовішчаў", супрацай з UNB, Міхеем і іншымі, не пабаімся гэтага слова, мастадонтамі. Над гукам папрацаваў Ігар "Гарык" Плевін. Трэкі з альбому будуць выкладзеныя ў свабодны downloading паўсюль, дзе толькі можна. Вядуцца перамовы і пра выхад альбому на CD. Таму ўсе прэзэнтацыі - на восень, а зараз - нам бы дзень прастаяць ды ноч пратрымацца! Сачыце за навінамі!