Мы індзі-рок гурт BAND_A зь Менску. Тут ты можаш паслухаць нашыя песьні, сьцягнуць іх, калі спадабаюцца, сабе на комп і рабіць зь імі далей што заўгодна. Тут жа ты запраста можаш запрасіць нас выступіць там, дзе ты жывеш – для гэтага, у прынцыпе, мы і зрабілі гэты сайт.
Каб пазнаёміцца – наша кароткае CV: граем з 1997-га году, раней (з варыянтамі ў складзе) зваліся “Цмокі”.
- У розны час удзельнічалі ў зборках “More каханьня”, “Альтэрнатыва.by”, “Песьні свабоды 3”, “Басовішча XVII", “Тузін Гітоў 12”, “Незалежны я”.
- У 2000-м быў запісаны прома-альбом “Уваход вольны”, трэкі зь якога трапілі на менскія FM-станцыі.
- Мы неаднаразова ўдзельнічалі ў фэстах “Басовішча”, “Рок-кола”, шмат гралі на адкрытых і закрытых пляцоўках у Менску, пакаталіся па Беларусі (Полацак, Віцебск, Гародня, Гомель і г.д.), мелі гонар дзяліць пляцоўкі з мэтрамі – “Крама”, “Уліс”, “Новае неба”.
- У 2006 годзе, разам са зьменамі ў нашых галовах, складзе і гучаньні, гурт атрымаў назву BAND_A. У 2007-м наша песьня “Рэвалюцыя” ўвайшла ў тузін найлепшых беларускіх трэкаў па вэрсіі www.music.fromby.net. Поўная вэрсія новага студыйнага альбому 2009 году - тут, у разьдзеле "Музыка".

Яшчэ пра BAND_A тут:
http://myspace.com/bandaband