29.12.2009
РЭЛІЗ ПАД НОВЫ ГОД

Навагодняй CD-зборкай парадаваў паб-клюб “Графіці”. Сярод песень гуртоў, якія на працягу году зьяўляліся ў праграме клюбу – наш “Дзень Сурка”, пад нумарам 10. Рэліз некамэрцыйны і будзе даступны, па ідэі, толькі наведнікам клюбу.

>>>
27.10.2009
Вокладка для альбому

Нарэшце ў альбому “Пазытывы” зьявілася вокладка. Яе падараваў нам вялікі сябар Band_A, вядомы графік-дызайнэр Віталь VitaminV Дзегцяроў.

>>>
09.10.2009
Галасавалка за “Пазытывы”

На новым «Тузіне Гітоў» - песьня “Пазытывы” ад Band_A. Менавіта яе выбралі “тузінцы” для гэтага туру галасаваньня.

>>>
28.08.2009
АЛЬБОМ “ПАЗЫТЫВЫ”

нарэшце пабачыў сьвет на гэтым сайце ў разьдзеле “Музыка”.

>>>
10.08.2009
Альбом: ready, steady....

Адзінаццаць сьвежых трэкаў ад Band_A вось-вось зьявяцца на гэтым сайце. Засталося зусім нічога: перажыць некалькі правачных сэсіяў на студыі і... прыдумаць назву.

>>>